Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у Ляхавічах

Гучы, роднае слова!”— пад такім дэвізам нядаўна прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Гістарычны аповед “Нам кніжку падарыў Скарына”, на які сабраліся вучні малодшых класаў, адкрыў цыкл мерапрыемстваў. Больш яскраваму ўспрыяццю інфармацыі садзейнічала выкарыстанне электроннай прэзентацыі “Кніга праз стагоддзі”. Сапраўдным святам чытання для дзевяцікласнікаў стаў літаратурны вечар-партрэт “ На спадчыне дзядоў”, прысвечаны творчасці беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш, 100-гадовы юбілей якой будзе адзначацца 9 жніўня гэтага года.
Пастаянна пашыраецца, узбагачаецца новымі знаходкамі дзейнасць бібліятэкі па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Апошняму, безумоўна, спрыяла і літаратурная вандроўка “Я гэты край Радзімаю заву…” па творчасці беларускага паэта Алеся Бадака. Мяркуючы па атмасферы, якая панавала ў зале, можна з упэўненасцю зрабіць выснову – яго творчасць захапіла школьнікаў.
Упэўнена, што вельмі цікавым для старшакласнікаў быў літаратурна-музычны экскурс “ І засталося ў сэрцы слова”, дзе гаворка ішла пра беларускага этнамузыка-знаўцу, вядомага дзеяча харавога мастацтва Генадзія Цітовіча, які быў звязаны з нашай Ляхавіччынай: стварыў, а пасля доўга працаваў з Падлескім народным хорам. Дарэчы, сёлета 7 жніўня будзе адзначацца 100-годдзе з дня нараджэння Генадзія Іванавіча Цітовіча.
Не засталася па-за ўвагай чытачоў і беларуская перыёдыка. Падчас турніру былі вызначаны лепшыя яе знаўцы. Пры падвядзенні вынікаў Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі лепшыя чытачы традыцыйна атрымалі ў падарунак кнігі.
Ніна ЮРУЦЬ, намеснік дырэктара сеткі бібліятэк раёна.

One thought on “Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі прайшоў у Ляхавічах

  • 31/03/2010 в 19:42
    Permalink

    Товарищи, а Вы знаете — книги нынче не актуальны!!! Бумага, так сказать, исчерпываемый природный ресурс… Я за удобство, доступнось и дешевизну… Компьютеризация — вот это небольшой шажок в будущее… Опять возник вопрос:
    — «Когда же уже всетаки начнется рациональное использование денежных средсв?»
    К примеру, вместо 20 журналов — 1 нормальный компьютер… ну ведь нормальный журнал стоит тысяч 50, а непонятные накрутки по 20 тысяч для организаций… 70 тыс на 20 = 1400000… Ну просто ацкую машину собрать можно ))… лучше скажите, когда в Республике Беларусь подешевеет самый голимый по качеству но дорогой в Европе интернет???

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *