Будынку патрэбен гаспадар. На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядалася пытанне выканання ў Ляхавіцкім раёне плана па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці

На чарговай апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама разглядалася пытанне выканання ў нашым раёне плана па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці і ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці.
Сёлета ў адпаведнасці з графікам неабходна было вызначыцца з лёсам 14 аб’ектаў нерухомасці: дзевяць планавалася прадаць, чатыры знесці, адзін перадаць бязвыплатна ў прыватную ўласнасць. Заданне выканана часткова: шэсць аб’ектаў знайшлі новых гаспадароў (у тым ліку пяць – прададзены), два старыя будынкі знесены.
У план па ўцягненні ў гас-падарчы абарот маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці адкрытых акцыянерных тава-рыстваў з доляй раёна, уключана 37 аб’ектаў. Па стане на 23 снежня дакумент выкананы прыкладна на трэць. Напрыклад, ільнозавод меў тры пункты, з якіх два выкананы, апошні на падыходзе (будынак мініцкай лазні выкарыстаюць у вытворчых мэтах). А, напрыклад, «Шлях новы» выканаў работы пакуль па трох з дзесяці адрасоў.
Дзяржаўная рэгістрацыя аб’ектаў нерухомай маёмасці – яшчэ адно важнае пытанне. На 2017-2019 гады ў гэты пералік у раёне было ўключана 287 кропак (каля трэці – жыллёвы фонд). Па стане на 23 снежня па раёне застаюцца незарэгістраванымі 159 аб’ектаў.
У даўжніках райаграсэрвіс, дзе застаюцца незарэгістраванымі 49 аб’ектаў, «Ліпнянка» (82) і іншыя.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі акцэнтаваў увагу на тым, што нерухомасць павінна эфектыўна працаваць. Не апошняя роля ў гэтым належыць інвестарам, для якіх неабходна стварыць спрыяльныя ўмовы. Падтрымка ініцыятывы, накіраванай на адкрыццё новых працоўных месцаў, не толькі садзейнічае павышэнню эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці, але і забяс-печвае паступленні ў бюджэт,
дапамагае добраўпарадкаванню населеных пунктаў і навядзенню парадку на зямлі.
Дзейсныя меры па максімаль-ным уцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці і дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці – задачы, што з парадку дня пакуль не здымаюцца.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.