Графік работы паліклінікі ў Ляхавічах

Адміністрацыя УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» інфармуе, што згодна з загадам начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама ад 23.12.2019 № 1056-а «Аб арганізацыі медыцынскага забеспячэння і ўстойлівага функцыянавання галіны ў калядныя і навагоднія святы» паліклініка працуе:

4 студзеня 2020 года па графіку працоўнага дня (з 8.00 да 19.00);
5 студзеня 2020 года – выхадны дзень;
6 студзеня 2020 года па графіку работы ў суботні дзень (з 9.00 да 15.00); у паліклініцы прыём вядуць: урач агульнай практыкі, педыятр, стаматолаг.
У выхадныя і святочныя дні медыцынская дапамога амбулаторным пацыентам аказваецца ў прыёмным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.
Урачэбныя амбулаторыі і фельчарска-акушэрскія пункты працуюць: 4 студзеня 2020 года па графіку працоўнага дня суботы, 6 студзеня 2020 года па графіку работы перадсвяточнага дня.