Прыпісваемся!

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт 10 снежня прыняў рашэнне № 1120 «Аб прыпісцы грамадзян 2004 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна», якім вызначана правесці прыпіску грамадзян 2004 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Ляхавіцкага раёна ў студзені – красавіку 2020 года.

Грамадзян 2004 года нараджэння, не прыпісаных ва ўстаноўленыя тэрміны, зноў выяўленых грамадзян пасля заканчэння прыпіскі, якія не прайшлі раней прыпіску, а таксама грамадзян, якія атрымалі (аднавілі) грама-дзянства Рэспублікі Беларусь і падлягаюць першапачатковаму прыёму на воінскі ўлік, прыпісваць на працягу ўсяго года ўстаноўленым парадкам. Прыпіску грамадзян ажыццяўляць у памяшканні паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца».
Грамадзянам, якія нарадзіліся з 1 студзеня па 31 снежня 2004 года, якія пражываюць па месцы рэгістрацыі на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна і не атрымалі павестку аб яўцы на прыпіску да прызыўнога ўчастка, а таксама грамадзянам старэйшага прызыўнога ўзросту, якія не прайшлі па розных прычынах прыпіску да прызыўнога ўчастка раней, з’явіцца ў адасобленую групу (Ляхавіцкага раёна) ваеннага камісарыята горада Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, д. 8 у тэрмін да 31 снежня 2020 года з дакументамі, якія сведчаць асобу.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад формаў уласнасці, абавязаны своечасова выдаваць грамадзянам неабходныя даведкі, дакументы, указаныя ў персанальных павестках, а таксама аб’ектыўныя характарыстыкі і прымаць меры да своечасовага апавяшчэння аб яўцы іх на прызыўны пункт.