Да каго прыйдзе праверка

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю (kgk.gov.by) размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на першае паўгоддзе 2020 года.
У план выбарачных праверак вобласці ўключана 446 суб’ектаў з высокай ступенню рызыкі. У дачыненні 73 суб’ектаў выбарачныя праверкі будуць праводзіцца з удзелам некалькіх кантралюючых (наглядных) органаў.
У адборы суб’ектаў для ўключэння ў план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2020 года ў Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел 17 дзяржаўных органаў. Адбор суб’ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзіўся на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Інфармацыя аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі размешчана на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў.
Колькасць суб’ектаў, уключаных у план выбарачных праверак, знізілася на 8 працэнтаў у параўнанні з колькасцю суб’ектаў, уключаных у план выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2019 года.
Дабаўленне ў сфарміраваныя планы выбарачных праверак новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне да ўключанай у план праверкі кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўца па праверцы не дапускаецца.
Кантралюючы (наглядны) орган абавязаны паведаміць аб назначэнні выбарачнай праверкі правяраемы суб’ект не пазней за 10 рабочых дзён да пачатку яе правядзення з указаннем правяраемых пытанняў.

КДК Брэсцкай вобласці.