Ляхавіцкі РАУС інфармуе

Аматарам падлёднага лову трэба памятаць пра бяспеку.Тым больш, што смяротныя выпадкі ўжо ёсць

Ласыя  да чужога

Нашто школьнікам  спатрэбіліся гаспадарчыя прылады, не можа зразумець жыхарка  вёскі Тухавічы, якая 4 снежня падала  заяву  ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС. Трое непаўналетніх 1998 г.н. у  перыяд з 17 па 24 лістапада  праніклі ў гаспадарчую пабудову дома  і выкралі вадзяную помпу    «Ручаёк», 10 метраў кабелю ад газонакасілкі, садовую лейку, сякеру.

40-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Завінне разбіў у доме на хутары акно і вынес адтуль газавы балон і алюмініевую флягу.  Раённым аддзелам Следчага  камітэта  ўзбуджана справа па ч.2 арт 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Небяспечная рыбалка

7 снежня на рацэ Шчара, у 1,5 км ад вёскі Федзюкі знойдзены труп жыхара г. Баранавічы, 1955 г.н. Пры аглядзе бачных цялесных пашкоджанняў не выяўлена. Праверку па факце здарэння  праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Людзі, жывіце мірна…

Трагедыя здарылася 9 снежня раніцай, калі законапаслухмяныя жыхары вёскі Нача мірна адпачывалі. Падчас распіцця спіртных напіткаў,  быў смяротна паранены  64-гадовы  ураджэнец  Літвы, які пражываў  у вёсцы.  Па папярэдніх звестках віноўнік — непрацуючы  аднавясковец   1974 г.н. Узбуджана крымінальная справа.

У гэты ж дзень 32- гадовая жыхарка райцэнтра звярнулася за дапамогай  у прыёмны пакой Ляхавіцкай ЦРБ.Як высветлілася, цялесныя пашкоджанні  ёй нанёс былы муж.

У 19.00 у стане алкагольнага ап’янення з дыягназам “рэзаная рана”  на лячэнне ў ЦРБ паступіў жыхар вёскі Кулікі. Паміж мужчынай  і яго сужыцелькай  1968 г.н. успыхнула спрэчка, падчас якой жанчына  нанесла яму  цялесныя  пашкоджанні.

Са зводкамі знаёмілася  Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *