Рабяты з Падлескай школы паўдзельнічалі ў акцыі «Нашы дзеці»

Рабіць падарункі – так прыемна. У гэтым каторы раз упэўніліся вучні і ўдзельнікі гуртка “Гарэзлікі” Падлескай школы, выхаванцы нядзельнай школы Свята-Духаўскай царквы, якія сабралі сродкі і набылі канцтавары для ўдзелу ў акцыі “Нашы дзеці”. Няхай свята будзе ў кожнага хлопчыка і дзяўчынкі !
А пачалася добраахвотная справа з «Ляхавіцкага весніка», на старонках якога рабяты прачыталі пра ўстаноўлены ў райцэнтры ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа спецыяльны кантэйнер і вельмі захацелі ўнесці ўласную часцінку дабрыні. І закіпела работа. Да школьнікаў далучыліся прыхаджане і настаяцель храма айцец Канстанцін Шалудзько, якія для дзетак сабралі розныя карысныя і патрэбныя рэчы. У студзеньскі дзень сябар «Гарэзлікаў» ляхавічанін Алег Жылінскі, які заўсёды дапамагае ў такіх мерапрыемствах, падвёз рабят да кантэйнера і тыя транспартавалі ўсе падарункі ў кантэйнер. Наступны крок у благачыннасці рабят – калядныя выступленні. Чакайце, і » Гарэзлікі » прыйдуць да вас!
Ларыса ГЛЕБ, педагог-арганізатар Падлескай школы.