Школьники приняли участие в районном этапе областного смотра-конкурса художественного плаката и рисунка «Опасность СПИД»

У раённым этапе абласнога агляду-конкурсу мастацкага плаката і малюнка «Небяспека — СНІД», які праходзіў з 5 па 12 снежня, прынялі ўдзел навучэнцы школ горада і раёна, гурткоўцы цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. На суд журы было прадстаўлена 12 лепшых творчых работ, выкананых у тэхніцы алоўка, фарбы, аплікацыі. Школьнікі ў малюнку ўвасобілі сваё прадстаўленне аб небяспечнай хваробе, заклікалі да вядзення здаровага ладу жыцця. Журы было цяжка вызначыцца з пераможцай, выбраць лепшую работу. Таму аднагалосна вырашылі адзначыць усіх удзельнікаў конкурсу падзякамі аддзела адукацыі і райЦГіЭ.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *