3 снежня на Ляхавіччыне стартаваў дабрачынны марафон «Калядны падарунак»

У межах правядзення дабрачыннага марафону «Калядны падарунак», які стартаваў 3 снежня, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна праводзіў конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці сярод дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця «Свет асаблівага дзяцінства». Яго мэта — прыцягненне дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці ў сумесную са здаровымі аднагодкамі творчую дзейнасць. У конкурсе прынялі ўдзел 19 устаноў адукацыі горада і раёна (35 работ школьнікаў і дашкольнікаў).
Выстава прайшла ва ўстановах адукацыі раёна. Валанцёры клуба ЮНЕСКА «Заранка» больш падрабязна расказалі аб самых цікавых работах.
Асабліва ўразіў відэаролік «Проста мы іншыя…». У ім расказваецца пра рабят, якія вучацца ў ЦКРНіР.
Чарговы этап дабрачыннай акцыі запланаваны на аўторак, 18 снежня. Яго назва «Жаданне ў далоньцы»: чароўная ёлачка з дзіцячымі просьбамі і пажаданнямі размесціцца ў магазіне «Дзіцячы свет «Аліса».
Вольга ЧАРНЯК,
сацыяльны педагог ЦКРНіР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *