Тыдзень спорту

Мінулы тыдзень выдаўся асабліва насычаным для спартыўнага жыцця раёна. Прычым, гэта датычыла як выступленняў нашых землякоў на выездзе, так і занятасці мясцовых спартыўных аб’ектаў.
25-28 сакавіка ў Маскве праходзіў Міжнародны турнір памяці Харлампіева. На этапе Кубка свету па барацьбе самба вызначылася трэнер Ляхавіцкай ДЮСШ Ірына Амялянава, якая заняла 2 месца ў сваёй вагавай катэгорыі.
У мінулыя чацвер і пятніцу ў абласным цэнтры прадстаўнікі 14 спартыўных школ Брэстчыны са-браліся для ўдзелу ў спартакіядзе ДЮСШ вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1995-1996 гадоў нараджэння. У агульна-камандным заліку Ляхавіцкая ДЮСШ аказалася 5-й. Што датычыць асабістых вынікаў, то на рахунку нашых спартсменаў нямала ўзнагарод: у Кірыла Піліногі – першае месца; Алесі Барысевіч, Улада Піліногі, Кацярыны Рабцэвіч – другія месцы; у Кірыла Ланкуця, Ільі Піліногі, Улада Цярпіцкага і Кацярыны Грамак – трэція; Лізавета Ходар стала пятай у сваёй вагавай катэгорыі.
Напрыканцы тыдня ў Ляхавічах прайшла спартакіяда Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам” па мініфутболе, у якой за права звацца пераможцамі змагаліся 14 каманд. Прыемна, што каманда Ляхавіцкага раённага вузла электрычнай сувязі па выніках усіх сустрэч стала лепшай.
Не засталіся без прызавога месца і ляхавіцкія гандбалісты, якія прымалі на сваёй тэрыторыі рэспубліканскі турнір па гандболе на прыз Заслужанага майстра спорту Святланы Жыхаравай. Каманда мясцовай ДЮСШ заняла трэцяе месца, саступіўшы гродзенскім і брэсцкім спартсменам.
Георгій БАРЫСЕВІЧ, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

One thought on “Тыдзень спорту

  • 31/03/2010 в 19:17
    Permalink

    Спортсмены молодцы… Так держать! Гордимся Вами! Осталось в обиход запустить слово — «спортвумены»… Хоть с виду женщины стали намного больше употреблять наркотические вещества, алкоголь и табачные изделия, в то же время, прошку заметить, стали больше заниматься спортом!!! За здоровую нацию!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *