Вместе с песней. Юные ляховичанки стали лауреатами международного конкурса


Творчыя і таленавітыя выканаўцы не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі, але і з іншых краін свету дэманстравалі творчыя здольнасці 9-12 студзеня ў Брэсцкім абласным цэнтры маладзёжнай творчасці. Тут праходзіў 14-ы міжнародны калядны фестываль-конкурс “Мы  разам”.
Сярод шматлікіх удзельнікаў – і прадстаўнікі Ляхавіччыны. У намінацыі “вакальная творчасць, эстрадныя спевы” навучэнкі СШ №1 Ульяна Крук і Елізавета Біліновіч заваявалі дыпломы лаурэатаў I ступені. Каб ацаніць значнасць перамогі, варта дадаць, што нашы вакалісткі сталі лепшымі сярод больш як чатырох дзясяткаў юных дараванняў. Дзяўчынкі не першы год займаюцца ў школе ў гуртку эстрадных спеваў пад кіраўніцтвам педагога Аляксандра Сокала. І ўдзел у творчых спаборніцтвах вызначаюць своеасаблівым экзаменам, “здача” якога дапамагае развіваць здольнасці і павышаць свой узровень.
Дзесяцікласніцу Елізавету, дарэчы, журы ўдастоіла гонару з песняй “Крылы анёла” выступіць на гала-канцэрце. Зараз юныя спявачкі рыхтуюцца да чарговага конкурсу «ZAVIRUHA.BY».
Сярод узнагароджаных на фестывалі і наша зямлячка Елізавета Купрыш, якая выступала ад цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Ліза займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах “Вясёлыя ноткі”, якім кіруе педагог Таццяна Калацкая. Ліза атрымала дыплом лаурэата II ступені.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.