«Калядныя сустрэчы» збіраюць сяброў. У мінулую нядзелю ў гарадскім Доме культуры прайшоў традыцыйны канцэрт «Калядныя сустрэчы»

У мінулую нядзелю ў гарадскім Доме культуры было шматлюдна і душэўна. Тут прайшоў традыцыйны канцэрт «Калядныя сустрэчы».

У зале сабраліся дарослыя і дзеці, праваслаўныя і каталіцкія вернікі. Да гасцей мерапрыемства звярнуліся настаяцель храма Ражджаства Іаана Прадцечы іерэй Сяргей Кузняцоў і ксёндз Дзмітрый Прыступа.

Чароўную атмасферу ў зале стварылі лепшыя творчыя калектывы раёна. Выступалі моладзь Ляхавіцкага касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, выхаванцы нядзельнай школы Падлескай царквы, вучні бібліягуртка «Гарэзлікі» Падлескай школы, народны клуб ветэранаў «Сівізна», удзельнікі клуба «Залаты ўзрост», арт-група «Вінс-акорд» і многія іншыя.

Кожнае выступленне гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі.

Ірына НІКАЛАЕВА. 

Больш фота ТУТ.