Калядныя сустрэчы ў Падлескім Доме культуры

Традыцыйныя калядныя сустрэчы адбыліся ў Падлескім Доме культуры. На свяце прысутнічалі госці з Ураджайнінскага, Жарабковіцкага Дамоў культуры, семінарысты Мінскай Духоўнай семінарыі, вучні Падлескай школы, выхаванцы нядзельнай  школы прыхода Храма Святога Духа,   » Гарэзлікі» , вакальная група «Забава» Падлескага Дома культуры. Калектывы падрыхтавалі цудоўныя нумары, на сцэне гучала і царкоўная песня. «Гарэзлікі » паказалі міні-спектакль «Калядная казка».

На свяце прысутнічала старшыня раённай арганізацыі беларускага саюза жанчын Вольга  Бурак, якая павіншавала са святамі і ўручыла  калектывам падарункі.

Настаяцель храма іерэй Канстанцін Шалудзько разам са  шчырымі  віншаваннямі   перадаў і  падарункі.

Арганізатары свята Падлеская сельская бібліятэка і царква падарылі прыхаджанам і ўсім гасцям  радасны і  ўзнёслы настрой.

Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай  СБ.