Прыярытэтныя артыкулы. Сесія Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2020 год

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2020 год. Яго праект на сумесным пасяджэнні сесіі райсавета дэпутатаў і райвыканкама прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус.

Даходы і расходы

Кансалідаваны бюджэт раёна на 2020 год вызначаны па даходах і расходах у суме 46946,3 тысячы рублёў.
Структура даходаў бюджэту на 2020 год істотна не змянілася. Уласныя даходы запланаваны ў суме 21794,5 тысячы рублёў з ростам на 12,3 працэнта да чаканай сумы даходаў 2019 года.
Падатковыя даходы вызначаны ў суме 19866,2 тысячы рублёў (91,2 працэнта ад уласных даходаў), непадатковыя даходы – 1928,3 тысячы рублёў (8,8 працэнта).
Асноўнымі крыніцамі, што фармі-руюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб (39,9 працэнта ад агульнага аб’ёму паступленняў), падатак на дабаўлены кошт (22,1 працэнта), падаткі на ўласнасць (7,4 працэнта), падатак на прыбытак (12,5 працэнта), іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (8,2 працэнта).
У 2020 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 25151,8 тысячы рублёў, у тым ліку:датацыя ў суме 24747,4 тысячы рублёў;
субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 404,4 тысячы рублёў.
Расходы кансалідаванага бюджэту раёна на 2020 год вызначаны ў суме 46946,3 тысячы рублёў, што складае 111 працэнтаў да ўзроўню бягучага года. Раённы бюджэт сфарміраваны ў памеры 46230,1 тысячы рублёў, бюджэты сельвыканкамаў – у агульнай суме 1121,6 тысячы рублёў.
Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. На фінан-саванне сацыяльных расходаў плануецца накіраваць 40387,6 тысячы рублёў (86 працэнтаў усіх расходаў), у тым ліку на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы, сацыяльных мерапрыемстваў – 35993,3 тысячы рублёў, на субсідыі арганізацыям, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, –
3655,8 тысячы рублёў, на кампенсацыю розніцы ў цэнах на цвёрдае паліва, якое рэалізуецца на-сельніцтву, – 312,6 тысячы рублёў, па пасажырскіх перавозках – 425,9 тысячы рублёў.
Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна ўлічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавя-зацельстваў (заработная плата і ўзносы (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння).
Сельская гаспадарка і ЖКГ

На фінансаванне расходаў па сельскай гаспадарцы, рыбагаспадарчай дзейнасці ў раённым бюджэце на 2020 год плануюцца асігнаванні ў суме 1191,05 тысячы рублёў (110,5 працэнта да чаканага выканання бягучага года).
На выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады на 2020 год у раённым бюджэце запланавана 425,9 тысячы рублёў на кампенсацыю часткі затрат па сацыяльна-значных перавозках пасажыраў у грамадскім аўтатранспарце.
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў бюджэце раёна на 2020 год прадугледжаны ў суме 4084,0 тысячы рублёў. З агульнай сумы на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг субсідыі складаюць 3655,84 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду на 2020 год прадугледжана 100,5 тысячы рублёў (143,7 працэнта да ўзроўню чаканага выканання за 2019 год).
Для выканання ўстаноўленага на 2020 год Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады задання па ўводзе агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту ў раённым бюджэце прадугледжана 311,0 тысячы рублёў.
На добраўпарадкаванне населеных пунктаў на 2020 год прадугледжана 1484,7 тысячы рублёў.

Ахова здароўя

Мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па раёне на 2020 год вызначаны ў суме 462,90 рубля. Зыходзячы з нарматыву на ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 11308,7 тысячы рублёў.
У 2020 годзе плануецца набыццё аўтамабіля хуткай дапамогі і заканчэнне работ па капітальным рамонце сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі.
У межах сродкаў, выдзеленых на галіну, будзе ажыццяўляцца рэалізацыя дзвюх дзяржаўных праграм у галіне аховы здароўя: Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, Дзяржаўная праграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
На рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспуб-ліцы Беларусь на 2016-2020 гады ў бюджэце раёна на 2020 год прадугледжаны расходы ў памеры 601,9 тысячы рублёў (1,3 працэнта расходаў бюджэту).

Адукацыя

На ўтрыманне ўстаноў адукацыі раёна і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны мінімальны нарматыў забяспечанасці расходаў у суме 19133,0 тысячы рублёў.
У 2020 годзе плануецца фінан-саваць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі раёна па прынцыпе нарматыўнага фінансавання. Зыходзячы з сярэдняй напаўняльнасці класаў (12,83 чалавека, у 2018-2019 навучальным годзе – 13,26, у 2017-2018 – 13,36, у 2016-2017 – 13,5) устаноўлены нарматыў 3,8 рубля на навучэнца.
Значныя сродкі плануюцца на заработную плату (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне) работнікаў устаноў адукацыі – у суме 14829,1 тысячы рублёў.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў памеры 877,4 тысячы рублёў.
У 2020 годзе плануецца правядзенне капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй харчаблока ДУА «Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», абсталяванне дома сямейнага тыпу (пабудаванага за кошт сродкаў абласнога бюджэту), набыццё аўтобуса і г. д.
Расходы на сацыяльную палітыку прадугледжаны ў суме 2271,5 тысячы рублёў.

Сацыяльная палітыка

На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна на 2020 год прадугледжаны сродкі ў памеры 1808,3 тысячы рублёў.
У складзе іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (279,8 тысячы рублёў).
У бюджэце раёна прадугледжаны сродкі на патанненне пуцёвак у азда-раўленчыя лагеры дзецям-сіротам, выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года асобным катэгорыям сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадастаўленне субсідый недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям на аказанне сацыяльных паслуг насельніцтву і вырашэнне іншых пытанняў у галіне сацыяльнай палітыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам у памеры 40,2 тысячы рублёў.
У 2020 годзе на забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 2522,0 тысячы рублёў.
На рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў 2020 годзе прадугледжаны сродкі ў памеры 5,9 тысячы рублёў.