Белавежская пушча — адзін з самых тытулаваных нацыянальных паркаў свету /фота/

Першыя пісьмовыя згадванні пра Белавежскую пушчу датуюцца 983 годам. Вядома, што яшчэ ў ХII стагоддзі тут падоўгу жыў рускі князь Уладзімір Манамах, які здабываў зуброў, тураў і высакародных аленяў.Нацыянальны парк «Белавежская пушча» увайшоў у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 годзе. У 1993 годзе ён атрымаў статус біясфернага запаведніка, а ў канцы 1997 года Савет Еўропы ўзнагародзіў пушчу Еўрапейскім дыпломам — як адну з эталонных прыродаахоўных устаноў на кантыненце.

Тут налічваецца 59 відаў млекакормячых, сярод якіх: рысі, ваўкі, выдры, тарпаны (адноўлены выгляд ужо вымерлага за апошнія гады продка вядомага ўсім каня) і, вядома ж, зубры — жывёлы, якія сталі сімвалам запаведніка.

Гэта самае буйнае і цяжкавагавае млекакормячае на еўрапейскім кантыненце, якое таксама з’яўляецца апошнім у Еўропе прадстаўніком дзікіх быкоў. Акрамя звяроў вы таксама можаце сустрэць і паназіраць за жураўлямі, дзятламі і прадстаўнікамі іншых відаў птушак.

Парк знакаміты сваімі старажытнымі імяннымі дубамі, узрост якіх перавышае 500 гадоў.

Для дзяцей пушча стала чароўным месцам, дзе ажываюць казачныя героі і здзяйсняюцца неверагодныя цуды. У сядзібе, якая займае амаль 15 гектараў, жыве старажытны казачны персанаж Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягурачкай і іншымі героямі казак.

Галоўная славутасць сядзібы — ёлка, упрыгожаная пяццю тысячамі лямпачак. Вышыня яе больш за 40 метраў. Знаўцы сцвярджаюць, што гэта самая высокая жывая навагодняя ёлка не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Ноччу тэрыторыя сядзібы зіхаціць ад мноства гірлянд. А домік Дзеда Мароза ўпрыгожваюць каля 40 тысяч рознакаляровых лямпачак. Таму ён нагадвае незвычайны маляўнічы церам. Пабачыўшы цуды аднойчы, хочацца зноў вярнуцца да іх.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Белавежская пушча — адзін з самых тытулаваных нацыянальных паркаў свету /фота/

  • 26/12/2012 в 20:50
    Permalink

    С удовольствием, причём,не однажды, пересмотрела фоторепортаж из Беловежской пущи. Здорово! будто бы снова побывала в этом чудесном и действительно сказачном уголке. Там заманчиво не только детям. но и взрослым, будто-бы снова возвращмешся в сказку и детство. Пишите побольше про такие дивные места.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *