З узнагародай! Узнагарод удастоены жыхары Ляхавіччыны

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – ветэраны працы Сяргей СЯРЖАНТАЎ, Леаніда РАЧКОЎСКАЯ, Алена ТАРАНДА, Алена ЛОЙКА, Канстанцін СІЛІЦКІ, Васілій НАВУМЧЫК, Рыгор КАСАБУЦКІ; акампаніятар Падлескага народнага хору, дырэктар Падлескага СДК Ірына КЯРКО;
за актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы Міхаіл ВАРАНОВІЧ;
за вялікі асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, актыўную дзейнасць па абароне сацыяльных інтарэсаў дзяцей і моладзі і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Наталля МАЦКЕВІЧ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за вялікі ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ляхавіцкага раёна, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы Мікалай КУЛІЦКІ;
за вялікі ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ляхавіцкага раёна, актыўную грамадскую дзейнасць, у сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – і з 70-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы, старшыня Ляхавіцкага раённага савета ветэранаў Мікалай ЮРУЦЬ;
за вялікі ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы Ляхавіцкага раёна, у сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – і з 70-годдзем з дня нараджэння – ветэран працы Васілій ЧУБАЎ;
за актыўную грамадскую дзейнасць, у сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – падпалкоўнік унутранай службы ў запасе, ветэран Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір ГАНЧУК;
за вялікі ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнай сферы Ляхавіцкага раёна, у сувязі са знамянальнай падзеяй – 80-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкага раёна – ветэраны працы Уладзімір ГУРСКІ, Вячаслаў ЖУКОЎСКІ, Уладзімір САЛАДУХА, Міхаіл ШЭЙДА.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці, а таксама ў сувязі з прафесійным святам – Днём выратавальніка – адзначаны старшы інжынер сектара дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны Ляхавіцкага РАНС Дзмітрый Новік; начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 аграгарадка Ліпск Сяргей Зянько.