Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём энергетыка — усіх працаўнікоў энергетычнай галіны раёна.
· ПАСПЯШАЙЦЕСЯ! Нагадваем, што 31 снежня завяршаецца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС на пасведчанні новага ўзору — пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый.
· ПА ПЫТАННЯХ ЗАНЯТАСЦІ. 27 снежня з 11.30 да 13.00 па тэлефоне 2-36-36 будзе працаваць «прамая лінія» па пытаннях занятасці (у тым ліку, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, прызначэння дапамогі па беспрацоўі, выдачы субсідыі, накіраванні на прафнавучанне і г.д.). На вашы пытанні будзе адказваць намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Генадзьеўна Ланкуць.
· А КНІГІ ЗДАЦЬ. У сувязі з пераходам на выкарыстанне картатэчнага аўтаматызаванага ўліку грамадзян, аддзел ЖКГ і будаўніцтва райвыканкама нагадвае: дамавыя кнігі належаць здачы пашпартысту ЖКГ (г. Ляхавічы, вул.17 Верасня,13 (гасцініца). Пры здачы дамавой кнігі, афармленні пакватэрнай карткі, рэгістрацыі прад’яўляюцца наступныя дакументы: пашпарты, дамавая кніга, тэхпашпарт, дакумент, што сведчыць права ўласнасці. Інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 2-42-54 ці 2-11-50.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *