Спартыўная ўдача любіць настойлівых

25-26 студзеня ў спартзале Баранавіцкай ДЮСШ-5 прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе. Кубак разыгралі сем каманд па кругавой сістэме.
З шасці матчаў два прайшлі з яўнай перавагай юных ляхавіцкіх спартсменаў. У гульні са Столінам нашы рабяты са спартыўных класаў СШ № 2 выйгралі з лікам 7:1, а потым абыгралі івацэвіцкую каманду 8:0.
Вельмі складаны матч правялі з Рэчыцай і, на жаль, уступілі з лікам 4:5. У напружаным паядынку з лікам 5:3 выйгралі ў Бярозаўскага раёна. Драматычнай атрымалася гульня з гаспадарамі, у выніку паражэнне адкінула ляхавічан на чацвёртае месца. У апошняй гульні рабяты сабраліся і выйгралі ў каманды «Баранавічы-2», што дазволіла трапіць у прызавую тройку і атрымаць бронзавыя медалі.
Надзейна сыгралі ў абароне Кірыл  Жук і Улад Сцяпура. Дзіма Баўтрукевіч у шасці гульнях забіў 13 мячоў, Мацвей Ціхан – 8. Яны і сталі лаўрэатамі турніру і атрымалі асабістыя прызы
як лепшыя ігракі. Стабільна і ўпэўнена ўсе шэсць матчаў правялі Мікіта Шадура і Арсеній Юруць (СШ № 1).

Васілій Бут-Гусаім, старшы трэнер па футболе СДЮШАР г. Ляхавічы.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.