Дачный вор. Что в Ляховичском районе унёс вор из дачных домов?


Гаспадары адразу двух дамоў у вёсцы Зарэчча заявілі ў міліцыю пра крадзёж. Адсутнічалі на сваіх дачах прыблізна з 14 па 28 студзеня, а калі вярнуліся, недалічыліся маёмасці ў гаспадарчых пабудовах. У адных зніклі рэчы на суму 60 рублёў, у другіх – на 440 рублёў. РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 205 (крадзёж).

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.