І ў гандбол згуляць, і на экскурсію з’ездзіць. Ляхавічы прымалі II тур папярэдняга этапу дзіцячай гандбольнай лігі Zubr Cup

З 7 па 9 лютага Ляхавічы прымалі II тур папярэдняга этапу дзіцячай гандбольнай лігі Zubr Cup. Можна сказаць, што спаборніцтвы сталі ўжо традыцыйнымі, праходзяць у нас трэці год запар.

Як адзначылі арганізатары гульняў, для правядзення спаборніцтваў у спецыя-лізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву ёсць усё неабходнае. У першую чаргу – абноўленая зала для гульні ў гандбол.

У гэтым годзе за месца ў фінале ў Ляхавічах змагаліся шэсць каманд: выхаванцы мясцовай СДЮШАР, ДЮСШ імя. С.П. Мірановіча з Мінска, прадстаўнікі магілёўскай, наваполацкай, аршанскай спартшкол і Цэнтра алімпійскага рэзерву Гомеля.

Кожная гульня была відовішчнай. Рабяты выкладваліся на ўсе сто. Месцы размеркаваліся наступным чынам: першымі сталі госці з Мінска, на другім – ігракі з Магілёва, трэція – гамяльчане. Ляхавічане, на жаль, закрываюць турнірную табліцу.

На гэтым спаборніцтвы для нашай каманды не скончыліся, яна зможа паспрабаваць свае сілы ў фінале, які пройдзе ў маі.

Яшчэ адна «фішка» спаборніцтваў у Ляхавічах у тым, што для рабят право-дзяцца цікавыя і пазнавальныя экскурсіі. Так, напрыклад, у мінулым годзе яны пабывалі ў сядзібе Бохвіцаў у Флер’янове. У гэтым годзе хлапчукі на свае вочы змаглі ўбачыць працу Ляхавіцкага льнозавода.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота ТУТ.