Натхняе роднае. Сярод тых, хто быў адзначаны абласной узнагародай падчас выніковай калегіі ўпраўлення культуры і ляхавічанка

Сярод тых, хто быў адзначаны абласной узнагародай падчас выніковай калегіі ўпраўлення культуры, і наша зямлячка Лізавета Мацулевіч (на здымку). Крэатыўная, таленавітая дзяўчына сёння ўзначальвае аддзел бібліятэчнай рэкламы і маркетынгу ляхавіцкай купалаўкі.
Ліза, акрамя іншага, распрацоўвае і дызайн сувеніраў з ляхавіцкім каларытам. На беларускі дызайн яе натхняе роднае народнае.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.