Прамыя тэлефонныя лініі

15 лютага з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях арганізацыі работы сацыяльнай сферы (адукацыя, медыцына, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне, сацыяльная абарона, занятасць, культура, спорт і інш.) правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта БАРЫСЮК Генадзій Іосіфавіч.
Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў г. Брэсце 8-0162-21-31-21.

15 лютага з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях гандлю, прадпрымальніцтва, інвеставання, знешняй эканамічнай дзейнасці, эканамічнага развіцця раёна, дзяржаўнай маёмасці, бытавога абслугоўвання насельніцтва правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч. Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.