Ляховичане на первенстве Республики Беларусь завоевали комплект медалей

Фото с сайта БФЛА


З камплектам медалёў з першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы вярнуліся нашы землякі-спартсмены. Спаборніцтва праходзіла 11-12 лютага ў Магілёўскім лёгкаатлетычным манежы спарткомплексу «Алімпіец» сярод юніёраў і юніёрак 2001-2002 гадоў.
Ляхавічанін Юрый Тарлюк стаў адным з пераможцаў першынства ў забегу эстафеты 4х200метраў. Чатыры этапы па 200 метраў ён прабег за 1.30.70. Гэты “залаты” вынік лепшы нават у яго асабістым спартсменскім заліку. Дарэчы, Юра – студэнт Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і вельмі паспяхова сумяшчае вучэбныя і спартыўныя заняткі.
Сярэбраны медаль на дыстанцыі 3000 метраў з вынікам 10:36.97 у Ганны Макоўскай. На трэцяй ступені п’едэстала ў бегу на адлегласць 2000 метраў з перашкодамі Таццяна Смірнова. Ганна з Таня навучаюцца ў Брэсцкай школе алімпійскага рэзерву. Нашы пераможцы – выхаванцы трэнераў- выкладчыкаў СДЮШАР Андрэя Іванюценкі і Алены Ульянавай.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.