Высокая ацэнка за эфектыўнасць. Ляхавіцкі РАУС – лепшы ў краіне раённы аддзел унутраных спраў сярод аналагічных падраздзяленняў міліцыі

Ляхавіцкі РАУС – лепшы ў краіне раённы аддзел унутраных спраў сярод аналагічных падраздзяленняў міліцыі.

На пасяджэнні калегіі МУС падведзены вынікі работы ведамства за мінулы год. Пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава за высокую эфектыўнасць узаемадзеяння службаў органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў уручаны начальніку Ляхавіцкага РАУС Андрэю Студзянічніку.
Віншуем калектыў райаддзела з чарговай высокай ацэнкай яго дзейнасці і ганарымся землякамі!