Грошы… са сметніку

За кошт выкарыстання другаснай сыравіны
– можна істотна знізіць затраты на захаванне цвёрдых бытавых адходаў;
– прамысловасць атрымлівае танную сыравіну для вырабу мноства відаў карыснай прадукцыі;
– змяншаецца шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе;
– захоўваюцца рэсурсы для наступных пакаленняў;
– ствараюцца новыя працоўныя месцы на перапрацоўчых прадпрыемствах.

Праблема адходаў – адна з найбольш сур’ёзных на сённяшні дзень ва ўсім свеце. Штогод на Ляхавіччыне толькі на гарадскі палігон ЦБА паступае 9 тон самых розных адходаў, і гэта кропля ў параўнанні з вялікімі гарадамі ці прадпрыемствамі-гігантамі. Тое, што пакідае пасля спажывання і выкарыстання чалавек, нярэдка здольна нанесці непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю. Вопыт развітых краін звязаны з максімальным выкарыстаннем другасных матэрыяльных рэсурсаў з цвёрдых бытавых адходаў. Такім шляхам імкнецца ісці і Беларусь. У 2007 годзе ўступіў у сілу Закон краіны “Аб абыходжанні з адходамі”, у адпаведнасці з якім забаронена захаванне на палігонах смецця з утрыманнем другаснай сыравіны. Закон патрабуе, каб усе цвёрдыя бытавыя адходы, якія толькі магчыма, перапрацоўваліся ў карысную прадукцыю ці энергію. А для рэалізацыі гэтага прынцыпу ўстаноўлены пэўныя правілы збору ЦБА для насельніцтва, юрыдычных асоб і камунальных служб.
Так, згодна закона, насельніцтва абавязана збіраць ЦБА паасобна, калі для гэтага створаны адпаведныя ўмовы. Апошняе ж – абавязак камунальнай службы. Напрыклад, на тэрыторыі райцэнтра КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” абсталявана 12 пляцовак для па-асобнага збору смецця. На кожнай пляцоўцы ўсталявана па 3 кантэйнеры: для збору пластыку, шкла, паперы. На працягу гэтага года плануецца ўладкаваць такія ж пляцоўкі ў вёсках Тухавічы, Ліпск, Русінавічы.
На жаль, пакуль далёка не ўсе нашы суайчыннікі, для каго ўжо сёння створаны ўмовы для паасобнага збору смецця, разумеюць важнасць і неабходнасць такой справы: у кантэйнерах для шкла ці паперы часцяком аказваецца бытавое смецце. Таму іх змесціва найчасцей накіроўваецца на пункт сартавання другасных рэсурсаў, дзе праходзіць дасартаванне і прасуецца для больш зручнай перавозкі на перапрацоўчыя прадпрыемствы.
Для часовага складзіравання адабранай са смецця другаснай сыравіны (пластмасы, шкла, аўтамабільных шын) выдзелены месцы на палігоне ЦБА каля вёскі Грушаўка. Дарэчы, у планах арганізаваць тут жа пляцоўкі для часовага захоўвання складанай бытавой тэхнікі, якая стала непатрэбнай, а таксама вырабаў з драўніны (старой мэблі і г.д.).
Дырэктыва №3 патрабуе стварыць цэласную сістэму эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, што да-зволіць павысіць канкурэнта-здольнасць эканомікі, эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў па-ліва, энергіі, сыравіны, матэрыялаў і абсталявання. Што датычыць узнятай сёння тэмы, задача канкрэтная: па максімуму павялічыць колькасць другасных рэсурсаў з ЦБА, што накіроўваюцца на перапрацоўку, і, адпаведна, да мінімуму знізіць колькасць адходаў, якія неабходна ўтылізаваць.
Безумоўна, арганізаваць эфектыўны збор другасных матэрыяльных рэсурсаў без актыўнага і зацікаўленага ўдзелу насельніцтва немагчыма. Таму райінспекцыя прыродных рэсурсаў і камунальная служба Ляхавіччыны заклікаюць усіх жыхароў горада і раёна, а таксама кіраўніцтва арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў далучыцца да паасобнага збору смецця. Такім чынам усе мы зробім яшчэ адзін сур’ёзны крок да будаўніцтва экалагічна спрыяльнай і эканамічна стабільнай дзяржавы.
З другаснай сыравіны, што ўтрымліваецца ў цвёрдых бытавых адходах, можна атрымаць шмат карыснага.
Шкло выкарыстоўваецца для пераплаўкі ў новую шклатару, а таксама ў якасці напаўняльніка для будаўнічых матэрыялаў.
Металічныя банкі пераплаўляюцца з мэтай атрымання адпаведнага металу. Прычым, выплаўка алюмінію з банак для прахаладжальных напіткаў патрабуе толькі 5 працэнтаў энергіі, неабходнай для вырабу такой самай колькасці алюмінію з руды.
Макулатура ідзе на вытворчасць сыравіны для новай паперы, а з нізкаякаснай вырабляюць кардон і абгортачную паперу.
Пластмасу можна паўторна выкарыстоўваць для вырабу тавараў народнага спажывання (вёдры, каністры, скрынкі, поліэтыленавая плёнка і г.д.) або ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, рознага віду ізалятараў.
Тэкстыль выкарыстоўваецца пры вытворчасці ўцепленага лінолеуму, цеплаізаляцыйных і ўпаковачных матэрыялаў, канатаў, шнура і г.д.
Аляксандр АМБАРЦУМЯН, вядучы спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

3 thoughts on “Грошы… са сметніку

  • 28/05/2010 в 21:51
    Permalink

    А ци есць у Жарабковичах пляцоука для паасобнага збору смецця?Кали есць,то удакладнице,кали ласка,дзе яна знаходзицца.

  • 28/05/2010 в 22:05
    Permalink

    Ну, якия ж гэта»Грошы…са сметнику» — гэта нашыя грошы, бо кожны купляючы той ци иншы тавар ужо заплациу УЛАСНЫЯ грошы за упакоуку(абгортку,бутэльку,пакецик,ци што иншае). И пакуль мы не зменим наша стауленне да гэтага СМЕЦЦЯ, будзем купляць,часта и замяжой сыравину для нашых прадпрыемствау у некальки разоу даражэй. У гэтым напрамку усе ж трэба рауняцца на Еуропу, дзе хоць и вулицы больш засмечаныя, чым у нас(узяць хаця б той жа Парыж — СТРАШНА!!! Смецце паусюль), але перапрацоуваюць яны амаль усе.

  • 29/05/2010 в 06:01
    Permalink

    Дарэчы, год назад была на пасяджэнни у Министэрстве прыродных рэсурсау и аховы навакольнага асяродзя,а потым з гэтым жа пытаннем у Минжылкамхозе ужо з узделам прадстауникоу 5 министэрствау и Акадэмии навук.Павестка дня: будоуля новага микрараена пад Минскам(насельництва 2000 чал)у яким зусим няма адходау — пераапрацоуваецца УСЕ смецце(для пераапрацоуки якога вынайдзены новыя элементы сбору смецця и новы падыход у гэтым напрамку)и НИЧОГА б не вывозилася на палигоны,ачышчаецца уся вада,якая паступае у канализацыю,выкарыстоуваецца ачышчаная дажджавая вада на змыу у туалеце,замест чыстай пицьевой вадаправоднай,нават электраэнергияй больш чым напалову сами сябе забяспечыли б и на двары не было б ни адной машыны. И што вы думаеце!Заклявали!!! И усе з за таго,што не быу падрыхтаваны бизнес-план, хаця инвестарау у твары бюджэту РБ не шукали(дарэчы была прапанова выкарыстаць новую систему сбора смецця по усей Беларуси и знайсци для гэтага инвестарау)менавита з-за яе и заклявали).Адмовили.Так што змяниць нешта у Беларуси сапрауды цяжка….

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *