З праекцыяй на мясцовыя рэаліі

Падчас работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы абмяркоўваюцца важныя тэмы рэспубліканскага маштабу з праекцыяй на мясцовасць. Гэта шчыры дыялог, у якім пажаданні, заўвагі, прапановы застаюцца на кантролі ўлады. У мінулы чацвер у Ляхавіцкім раёне працавала пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, якія сустрэліся з калектывамі кансервавага завода, ветэрынарнай станцыі, Малагарадзішчанскага ВПК ДС – БШ, СВК «Ляхавіцкі», насельніцтвам Крывошынскага сельсавета.

ІПГ на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Камінскім правяла сустрэчу з работнікамі Ляхавіцкага кансервавага завода. Тэматычная нагода, як заўсёды, важная, цікавая і актуальная.
На парадку дня – знаёмства з транспартным комплексам Рэспублікі Беларусь, яго станам і перспектывамі развіцця.
Чыгуначны транспарт з’яўляецца адным з найважнейшых элементаў транспартнай сістэмы краіны. Ляхавіцкі раён перасякаюць чыгуначныя магістралі Баранавічы – Слуцк –
Магілёў і Баранавічы – Лунінец. Лінія характарызуецца сярэднімі памерамі руху – да 40 пар цягнікоў у суткі.
Асобна пагаварылі пра вод-ны і паветраны віды транспарту беларускай дзяржавы. Аўтамабільны транспарт зай-мае лідзіруючую пазіцыю па аб’ёме перавозак пасажыраў і грузаў у транспартнай сістэме краіны.
Працягласць сеткі аўтамабільных дарог агульнага карыстання (на 1 студзеня 2019 года) складала 86967 кіламетраў (у тым ліку рэс-публіканскіх дарог – 15929 кіламетраў, мясцовых – 71038 кіламетраў). Як адзначалася, практычна ўсе рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі маюць удасканаленае пакрыццё.
Стан дарог заўсёды на кантролі мясцовай улады. Пашыраецца кіламетраж з асфальтаваным пакрыццём. Дарэчы, агульная працягласць мясцовых аўтамабільных дарог і вуліц сельскіх населеных пунктаў па раёне складае 430,91 кіламетра. Што датычыць удасканаленага пакрыцця, то па райцэнтры і раёне яго маюць 58,47 працэнта вуліц. І ў гэтым годзе працэнт плануецца павялічыць.
Дарэчы, адно з пытанняў да кіраўніка раёна тычылася рэканструкцыі вуліцы Першамайскай. Адказ станоўчы. Праектна-каштарысная дакументацыя па аб’екце «Рэканструкцыя вул. Першамайскай, вул. Мінскай у г. Ляхавічы» выраблена. Будаўніцтва раз-дзелена на тры чаргі.
У першую чаргу, плануецца рэканструкцыя вуліцы Перша-
майскай ад скрыжавання з вуліцай Кальцавой да скрыжавання з вуліцай Мінскай, праезд ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай да скрыжавання з вуліцай Гагарына. Тут прадугледжаны асфальтабетоннае пакрыццё праезнай часткі, пешаходны тратуар з дробнаштучнай бетоннай пліткі, а таксама асвятленне вуліц і тратуара.
Другая чарга – рэканструкцыя вуліцы Першамайскай ад скрыжавання з вуліцай Мінскай да скрыжавання з вуліцай 17 Верасня, праезд да лазні па адрасе вуліца Мінская, 6.
Трэцяя – рэканструкцыя вуліцы Мінскай ад скрыжавання з вуліцай Камсамольскай да скрыжавання з вуліцай Першамайскай. Плануемы срок будаўніцтва аб’екта (трэцяя чарга) – сакавік-май бягучага года.
Наступнае тэма ў парадку дня ІПГ была прысвечана стану работы па барацьбе з карупцыяй на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў 2019 годзе.
Пасля запланаванага абмеркавання перайшлі да адкрытага дыялога. Завадчане задалі хвалюючыя пытанні кіраўніку раёна, членам ін-
фармацыйна-прапагандысцкай групы і атрымалі адказы. Многія з узнятых пытанняў кіраўніцтва раёна паабяцала вывучыць дэталёва.

Маргарыта КУХТА.