Центр банковских услуг № 117 г. Ляховичи 6 января празднует профессиональный праздник

Супрацоўнікі аддзела рознічнага бізнесу.

У снежні мінулага года вядучы банк нашай краіны — ААТ «ААБ Беларусбанк» — адзначыў 90-гадовы юбілей. Уклад у развіццё банкаўскай сферы ўносіць і цэнтр банкаўскіх паслуг № 117, які не першы год паспяхова ўзначальвае Вольга Кучэйка.
Акрамя абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, тут аказваюць поўны комплекс паслуг для фізічных асоб. Адна з найбольш запатрабаваных — дэпазітныя і карт-рахункі.
З кожным годам сума давераных банку фізічнымі асобамі грашовых сродкаў ўзрастае. Гэта гаворыць пра тое, што грамадзяне давяраюць Беларусбанку.
4 накірункі дзейнасці — аснова рознапланавай работы аддзела рознічнага бізнесу. Жадаеце ўзяць крэдыт на спажывецкія патрэбы ці скарыстацца правам на льготнае крэдытаванне? Вам менавіта ў гэты аддзел! Вопытныя спецыялісты прапануюць разнастайныя віды банкаўскіх пластыкавых картак, без якіх цяжка ўявіць сённяшні дзень. Нашы землякі ўсё часцей карыстаюцца інтэрнэт-банкінгам, М-банкінгам і ТВ-банкінгам. Таксама ў гэтым аддзеле выконваюцца валютна-абменныя аперацыі, міжнародныя пераводы ў любую кропку свету (усяго некалькі дзясяткаў хвілін — і ваш грашовы перавод атрымаюць, напрыклад, у Швейцарыі). Спецыялісты аддзела дапамогуць аформіць дэпазіт як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. Плюс страхавыя паслугі, выдача пенсій і грашовыя пераводы «Стрыж». З усімі гэтымі функцыямі на «ты» 8 спецыялістаў аддзела на чале з Сяргеем Саковічам.
— Асновай стабільнай работы нашага ЦБП і, у тым ліку, аддзела рознічнага бізнесу заўжды былі і застаюцца людзі. Кожнага з супрацоўнікаў вылучае адданасць сваёй рабоце, адказнасць, добрасумленнасць, ветлівасць у адносінах са шматлікімі кліентамі, дапамога, узаемападтрымка і павага — паміж калегамі, — пераканана Вольга Кучэйка.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *