Масленіца ў Сваятыцкім парку Ляхавіцкага раёна

У  суботу, дзякуючы сумесным намаганням  старшыні Жарабковіцкага селсельвыканкама Ніны Булатай, супрацоўнікам Падлескага і   Жарабковіцкага  дамоў  культуры, у Сваятыцкім парку госці і вяскоўцы адзначалі  Масленіцу.

Гульні, конкурсы, забавы, гумар, песні -хапіла на свяце ўсяго! А якія духмяныя бліны….з ікрой, варэннем, мёдам, арэхамі, з мясам і іншай смакатой. Асабліва спадабаліся сімвалы сонца ад Наталлі Балашовай. Напрыканцы было спалена чучала зімы, ля якога вадзілі карагоды.

Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі