Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· ЧАС СПРАВАЗДАЧ. Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у сельгаспрадпрыемствах раёна пачалася справаздачная кампанія, якая працягнецца да сакавіка ўключна.
Першы справаздачна-выбарны сход прайшоў у СВК «Шлях новы». Старшынёй гаспадаркі перавыбраны ранейшы кіраўнік Аляксандр Вашчук.
· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў сацыяльнай абароны — узнагароджана загадчыца сектара пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана СМАРШЧОК.
Падзячнае пісьмо райвыканкама ўручана спецыялісту сектара быту ўпраўлення Валянціне РАВІНСКАЙ.
· ПЕРШЫ. Як расказала начальнік аддзела загса райвыканкама Людміла Палтарак, 4 студзеня ў аддзеле складзены запіс акта аб нараджэнні № 1. Яго галоўнай дзеючай асобай стаў хлопчык Захар — другое дзіця ў сям’і ляхавічан Валерыя і Таццяны Дыдышкаў.
· ЗРУЧНА. Для натарыяльнага абслугоўвання насельніцтва запланаваны выезды дзяржнатарыуса ў аграгарадкі Востраў (11 студзеня), Падлессе (16 студзеня), Тальмінавічы (18 студзеня), Малое Гарадзішча (23 студзеня), Жарабковічы (25 студзеня) і Нача (30 студзеня). Заяўкі на выезд натарыуса прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *