Каму – лес, Каму – дровы

26 сакавіка супрацоўнікамі Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету быў складзены пратакол на ляхавічаніна. Мужчына вырашыў арыгінальным спосабам навесці парадак каля сваёй дачы, якая знаходзіцца ў садовым таварыстве “Дружба”. Ён не прыдумаў нічога лепшага, чым… высекчы 32 дрэвы чорнай вольхі, што раслі непадалёку. А пасля такога навядзення “парадку” складзіраваў дровы каля сваёй лазні.
Парушальнік высек такім чынам 10,4 кубічнага метра дрэва, чым нанёс матэрыяльную шкоду прыродзе ў памеры 1 мільён 335 тысяч рублёў. Справа перададзена ў суд. Згодна артыкула 15.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях мужчына можа атрымаць штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь.
Сяргей БАБКО, выконваючы абавязкі начальніка Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *