«Дзясятка» для РАУС. Лепшы ў краіне раённы аддзел унутраных спраў – Ляхавіцкі

Як паведамляў «ЛВ», па выніках работы за мінулы год наш РАУС адзначаны пераходным прызам імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава за высокую эфектыўнасць узаемадзеяння службаў органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў. У такой узнагародзе – заслуга ўсіх падраздзяленняў, перакананы начальнік РАУС Андрэй Студзянічнік (на здымку ў цэнтры разам з кіраўнікамі службаў райаддзела).

Для Ляхавіцкага РАУС 2020-ы – год асаблівы, юбілейны. Вось ужо на працягу васьмі дзесяцігоддзяў ляхавіцкія міліцыянеры сумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі: стаяць на варце правапарадку і спакою грамадзян, захавання маёмасці

Прадаўжаючы слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў, супрацоўнікі РАУС  вядуць барацьбу са злачыннасцю ва ўсіх яе праяўленнях. Яны  аддаюць у рукі правасуддзя  махляроў, злодзеяў, забойцаў. Яны – міратворцы ў сем’ях, гаранты спакойнага і камфортнага адпачынку  іншых. Паспяхова ім удаецца і роля выхавальнікаў: дапамагаюць дзецям і падлеткам не трапіць пад уплыў незаконапаслухмяных дарослых і равеснікаў, прыкладаюць усе намаганні, каб вярнуць на правільны шлях таго, хто аступіўся.

Адказна, добрасумленна нясе службу асабовы склад аддзела ўнутраных спраў Ляхавіцкага райвыканкама. Веды, вопыт у спалучэнні з энергіяй маладых,  дысцыплінаванасць і падпарадкаванасць літары закону, неабыякавасць служаць адной важнай мэце: каб землякі жылі, працавалі і адпачывалі спакойна.
Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх падраздзяленняў, значнай і выніковай прафілактычнай рабоце, жаданню і ўменню кожнага супрацоўніка  працаваць з людзьмі, Ляхавіцкі РАУС па  выніках  мінулага года прызнаны лепшым  сярод аналагічных падраздзяленняў краіны і атрымаў пераходны прыз імя батальёна міліцыі Канстанціна Уладзімірава за высокую эфектыўнасць узаемадзеяння службаў органаў унутраных спраў у папярэджанні і раскрыцці злачынстваў. На выніковай калегіі МУС Беларусі ўзнагарода ўручана начальніку Ляхавіцкага РАУС падпалкоўніку міліцыі Андрэю Студзянічніку.
Такая высокая адзнака – заслуга ўсяго калектыву. Гэта адначасова і ганарова, і адказна, падштурхоўвае працаваць яшчэ больш вынікова, – адзначае Андрэй Студзянічнік.
Да перамогі на ўзроўні рэспублікі наш райаддзел неаднойчы прызнаваўся лепшым на Брэстчыне, адзначаўся пераходным  кубкам імя  Валерыя Асташонка.
Трэці год райаддзелам кіруе падпалкоўнік міліцыі Андрэй Студзянічнік. Андрэй Леанідавіч, дарэчы, калісьці набіраўся вопыту, а потым і дзяліўся ім менавіта ў Ляхавіцкім РАУС, узначальваў мясцовае аддзяленне крымінальнага вышуку.
Менавіта ад кіраўніцтва ў многім залежыць якасная і выніковая работа ўсіх структурных падраздзяленняў.
– Летась наш райаддзел спрацаваў  нядрэнна па ўсіх накірунках. А галоўнае – пастаянна ўзрастае давер насельніцтва да супрацоўнікаў  міліцыі, што вельмі важна ў нашай рабоце, – гаворыць начальнік РАУС.


– У першую чаргу, узмацнілі прафілактычную работу, што адназначна паўплывала на паказчыкі, якія характарызуюць службовую дзейнасць. Знізілася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, так званых «п’яных» злачынстваў, калі падазроны ці ахвяра знаходзіліся ў нецвярозым стане. Зменшылася колькасць крадзяжоў з дамоў і кватэр грамадзян. Акрамя таго, не дапушчана забойстваў, згвалтаванняў, вымагацельстваў, як і росту злачынстваў у падлеткавым асяроддзі, гібелі людзей у дарожна-транспартных здарэннях, – падкрэслівае начальнік штаба РАУС Аляксандр Машэй.
Міліцыянеры няспынна змагаюцца з распаўсюджаннем п’янства і алкагалізму, бо, як вядома, даволі часта гэтыя негатыўныя з’явы становяцца прычынамі, што штурхаюць людзей на злачынствы і правапарушэнні. Летась спынена 80 фактаў незаконнай рэалізацыі алкагольнай прадукцыі, знішчана 880 літраў самагону і брагі, 23 самагонныя апараты. 33 жыхары раёна, што пакутуюць на хранічны алкагалізм, накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Міліцыянеры няспынна змагаюцца з распаўсюджаннем п’янства і алкагалізму, бо, як вядома, даволі часта гэтыя негатыўныя з’явы становяцца прычынамі, што штурхаюць людзей на злачынствы і правапарушэнні. 


За мінулы год у РАУС паступіла 5069 заяў, паведамленняў пра злачынствы і правапарушэнні. За гэтымі лічбамі – розныя жыццёвыя сітуацыі, пакрыўджаныя, зняважаныя, пацярпелыя ад рук злачынцаў людзі. Кожны з іх верыць, што крыўдзіцель будзе  пакараны. Каб выка-раніць крымінал з нашага жыцця, нясуць службу вартавыя правапарадку Ляхавіччыны.
Па выніках 2019 года шэраг падраздзяленняў РАУС зноў удастоены права звацца лепшымі. Сярод аналагічных падраздзяленняў першынство ў вобласці за аддзяленнем крымінальнага вы-
шуку (начальнік маёр міліцыі Віталій Давідоўскі), аддзяленнем аховы правапарадку і прафілактыкі (начальнік падпалкоўнік міліцыі Віталій Дабрачынскі), ізалятарам для часовага ўтрымання затрыманых або заключаных пад варту асоб (начальнік падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Кендыш). Кіраўнікі перадавых падраздзяленняў – не толькі прафесіяналы ў сваёй справе, але і добрыя арганізатары, якія дакладна ставяць задачы і патрабуюць такога ж дакладнага іх выканання.
Хуткасць рэагавання, кампетэнтнасць, арганізаванасць, уважлівасць – якасці, якімі павінен валодаць чалавек у міліцэйскіх пагонах незалежна ад пасады, якую ён займае. Да сапраўдных прафесіяналаў па праву можна аднесці старшых участковых інспектараў маёраў міліцыі Сяргея Ісаханава і Сяргея Хмарука, оперупаўнаважаных крымінальнага вышуку маёра міліцыі Яўгенія Пабягайлу і капітана міліцыі Андрэя Чаранкевіча.
– Шчыра віншую ўсіх супрацоўнікаў РАУС і нашых шаноўных ветэранаў з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, трываласці, бадзёрасці, добрага настрою, выніковай службы. Асаблівыя словы ўдзячнасці – сем’ям супрацоўнікаў міліцыі. Без вашай падтрымкі і разумення наша служба не была б такой паспяховай, – віншаванне начальніка РАУС сваім калегам.
Да гэтых пажаданняў далучаюцца і людзі, чый спакой ахоўваюць ляхавіцкія міліцыянеры.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.