Рэстайлінг для прыпынкаў. У Ляхавічах ўсталявалі новыя крытыя прыпынкі

Літаральна на днях ляхавічане, якія перамяшчаюцца па горадзе на грамадскім транспарце, атрымалі камфортны падарунак ад камунальнікаў. У чатырох кропках райцэнтра ўсталявалі новыя крытыя прыпынкі.

Цяпер чакаць аўтобус стала яшчэ зручней: не страшныя ні снег, ні дождж. Да таго ж устаноўлены новыя лавачкі і сметніцы.
«Абноўкі» з’явіліся на вуліцах Южакова, Чкалава, Юбілейнай і Камсамольскай.

На набыццё матэрыялаў і ўладкаванне прыпынкаў былі выдзелены сродкі з раённага бюджэту. 

Ірына КУЗЬМІЧ.