Уручэнне баявой зброі маладому папаўненню ў 1073 камандным пункце Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА

1073 камандным пунктам Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА кіруе наш зямляк палкоўнік Сяргей Наліўка. У гэтым падраздзяленні вялікая ўвага надаецца не толькі баявой і фізічнай падрыхтоўцы, але і выхаванню ў асабовага саставу духоўных каштоўнасцей, прадаўжэнню і ўмацаванню армейскіх традыцый.
Напрыканцы мінулага года на камандным пункце маладому папаўненню, якое прайшло ўжо курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і прысягнула на вернасць Радзіме, была ўручана баявая зброя. Палкоўнік Сяргей Наліўка пажадаў салдатам спакойнай службы, каб ім давялося прымяняць зброю толькі падчас вучэнняў. З шасці навабранцаў, якія атрымалі аўтаматы з рук камандзіра роты кіравання лейтэнанта Сяргея Бурбы, — тры нашыя землякі: Канстанцін Бухта, Андрэй Папчэня і Сяргей Татарыновіч.
Айцец Ігар благаславіў вайскоўцаў на службу Айчыне. А пасля рытуалу ўручэння зброі быў праведзены «круглы стол» «Прадстаўляюся калектыву». Маладым байцам расказалі пра гісторыю і баявы шлях часці, а яны, у сваю чаргу, змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні.
Вадзім ЦАТУРАЎ,
намеснік начальніка каманднага пункта
па ідэалагічнай рабоце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *