Ляховичи:подведены итоги смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление

Ілюмінацыя СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”

Да навагодніх святаў у нашым райцэнтры рыхтуюцца кожны год і загадзя. Ствараць пазітыўны і святочны настрой жыхарам і гасцям горада, упрыгожваючы яркай ілюмінацыяй і каляровай падсветкай адміністрацыйныя будынкі, вуліцы, дамы стала добрай традыцыяй. Райвыканкам штогод праводзіць агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне сярод арганізацый усіх формаў уласнасці.
Няхай любімае свята будзе яркім! Тым больш, што няма, напэўна, такога чалавека, які б не адчуваў асаблівую асалоду, гуляючы зімовым вечарам па прыбраных і ўпрыгожаных вуліцах горада.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія улічвала творчы падыход, выкарыстанне светлавога афармлення, маляўнічасць, якасць выкананых работ. Днямі вызначаны пераможцы, якія будуць адзначаны дыпломамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі. Так, камісія вырашыла прысудзіць 1 месца СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», 2 — райпо, 3 — райбальніцы.
За святочны «ўбор» сваіх будынкаў, акрамя таго, аб’яўлена падзяка калектыву школы мастацтваў, ПУП «АРТ-Наталі», цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ГД «Уладзімір», прадпрыемству меліярацыйных сістэм.
Адзначаны творчы падыход да афармлення СШ №1, СШ №2, гімназіі, цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, райветстанцыі, райаграсэрвісу, прадпрыемстваў «Трансэлектракамплект» і «Ібіра».
За пастаянства і падтрыманне традыцый пры афармленні адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў да Новага года адзначана работа калектываў вучэбнавытворчага камбіната, гасцініцы, ПМК-17, ПМК-13.
Між іншым, у пратаколе камісіі ёсць і іншыя адзнакі: указана на недастатковае афармленне будынкаў РАУС, аўтавакзала, чыгуначнай станцыі, банкаў, прыватнага прадпрыемства «Свет паслуг», магазінаў «Птушка» і «Шчара».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “Ляховичи:подведены итоги смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление

  • 13/01/2013 в 21:13
    Permalink

    Город стал уютнее и красивее. К Новому году действительно подготовились основательно: красивая и современная ёлка, каток, сверкающая иллюминация, катание в санях.Приятно пройтись по вечернему городу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *