Усім светам супраць смяротнай звычкі

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна пастаянна праводзяцца аналітычныя, арганізацыйныя, практычныя і прафілактычныя мерапрыемствы па стабілізацыі становішча ў сферы супрацьдзеяння нарказлачыннасці, недапушчэнні распаўсюджвання наркаманіі.

На працягу 2019 года супрацоўнікі РАУС выступалі ў навучальных і працоўных калектывах, расказвалі пра прававыя наступствы незаконнага абароту наркотыкаў і іх шкоду для здароўя, нагадвалі пра адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей.
Супрацоўнікі ўсіх службаў РАУС праводзілі адпрацоўкі забаўляльных устаноў, размешчаных на тэрыторыі раёна, з мэтай выяўлення асоб, якія ўчыняюць злачынствы па лініі наркакантролю.
Па даных наркала-гічнага кабінета ЦРБ, па стане на 1 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне на ўліку па катэгорыях «наркаманія», «таксікаманія» знаходзяцца 6 грамадзян.
У дачыненні згаданых катэгорый пастаянна вядзецца аператыўная і прафілактычная работа, накіраваная на ўстанаўленне ўдзелу гэтых грамадзян у супрацьпраўнай дзейнасці і на захаванне імі законапаслухмянага ладу жыцця.
На тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання РАУС выпадкі перадазіровак і смяротных зыходаў у выніку прыёму наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў адсутнічаюць. І ў гэтым заслуга праведзенай у гэтым накірунку прафілактычнай работы.
Як і ў тым, што сёлета па накірунку дзейнасці наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі злачынстваў не зарэгістравана.
Падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства «Допінг» на тэрыторыі абслугоўвання РАУС у канцы 2019 года былі правераны медыцынскія ўстановы і аптэкі, якія маюць дазвол на легальны абарот лекавых прэпаратаў з наркатычнымі сродкамі і псіхатропнымі рэчывамі ў складзе. Парушэнняў заканадаўства ў сферы легальнага абароту лекавых прэпаратаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя і псіхатропныя рэчывы, не выяўлена.
За мінулы перыяд бягучага года выяўлена адно правапарушэнне па арт. 17.3 ч. 4 КоАП Рэспублікі Беларусь (з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без прызначэння ўрача-спецыяліста таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, абражаючым чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць).
Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць мерапрыемствы па выяў-ленні жыхароў раёна, якія маюць дачыненне да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, па ўстанаўленні і спыненні дзейнасці віртуальных «наркамагазінаў», выяў-ляюцца асобы, якія займаюцца распаўсюджваннем насення маку.
Дарэчы, варта нагадаць, што з 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі Ляхавіччыны будзе пра-водзіцца спецыяльная праграма «МАК».
Усіх грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра дзікарослыя зараснікі, асобныя расліны каноплі і маку, незаконныя пасевы названых раслін, а таксама пра факты ўчынення злачынстваў па лініі наркакантролю, РАУС просіць паведамляць гэтыя даныя па кантактных тэлефонах:
8-033-640-95-96 (МТС) – старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Ляхавіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Котаў Дзмітрый Аляксеевіч.
102, 8-01633-6-09-37 – АДС Ляхавіцкага РАУС або ўчастковаму інс-пектару, які абслугоўвае ваш сельсавет.
Канфідэнцыяльнасць прадастаўленых звестак гарантуецца.

ФАКТ

Чалавек у стане наркатычнага ап’янення перастае адчуваць душэўны і фізічны боль, з’яўляецца адчуванне лёгкасці, камфорту. Гэта прыводзіць да страты кантролю над сабой і пачуцця рэальнасці.
У таго, хто пастаянна ўжывае наркотыкі, паступова зніжаецца адчувальнасць да іх. Ахвяра наркаманіі вымушана павялічыць дозу. Пасля не хапае і гэтага, тады адбываецца пераход да больш моцнага наркатычнага рэчыва. Так паступова чалавек прывыкае да моцных наркотыкаў, ад якіх пазбавіцца немагчыма.
Абсалютна ўсе наркотыкі па сваёй прыродзе з’яўляюцца ядамі, якія пашкоджваюць усе сістэмы органаў і тканак, але асабліва цэнтральную нервовую сістэму, мозг, палавую сістэму, печань і ныркі. Як правіла, людзі з самым моцным здароўем пры рэгулярным ужыванні наркотыкаў жывуць не больш за дзесяць гадоў, большасць памірае раней: ад перадазіроўкі, поўнага разбурэння печані і ўсяго арганізма і г. д.
Паколькі наркаманы карыстаюцца нестэрыльнымі шпрыцамі, сярод іх распаўсюджаны шматлікія хваробы, якія перадаюцца праз кроў, – СНІД, гепатыт і іншыя. Ад гэтых хвароб яны часта паміраюць раней, чым адбылося атручванне арганізма наркотыкам.

Дзмітрый КОТАЎ,
старшы оперупаўнаважаны
групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.