Факт- экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· З УЗНАГАРОДАЙ! За добрасумленную працу ў органах унутраных спраў, высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў у аператыўна-службовай дзейнасці па выніках работы за 2012 год начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў райвыканкама маёр міліцыі Андрэй ШАНЕЦ узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама, міліцыянеру-канваіру ізалятара часовага ўтрымання РАУС прапаршчыку міліцыі Уладзіміру РАБЦЭВІЧУ  адрасавана Падзячнае пісьмо райвыканкама.

· ВЫНІКІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ. Учора ў вялікай зале райвыканкама сабраліся ляхавіцкія міліцыянеры, каб падвесці вынікі работы за мінулы год і акрэсліць асноўныя накірункі дзейнасці на 2013 год.  Больш падрабязна — у бліжэйшых нумарах «ЛВ».

· АБМЕН. Да канца мінулага года ў краіне праходзіў абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС на пасведчанні новага ўзору — пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый. Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзіяна Трысцень, з 1993 года ў раёне было выдадзена  236 пасведчанняў (пераважна          перасяленцам з забруджаных тэрыторый), аднак, за абменам дакументаў за мінулы год звярнуліся толькі 85 чалавек.З 1 студзеня 2013 года дакументы старога ўзору не даюць права на льготы. Абмяняць пасведчанне неабходна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацабароне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *