Расчахляйце, ляхавічане, лыжы!

Жадаеце дадаць у сваю паўсядзённасць станоўчых эмоцый? Хочаце не на словах, а на справе далучыцца да здаровага ладу жыцця? Студзеньскае надвор’е гэтаму спрыяе. А дапамогуць вам лыжы, канькі (дарэчы, калі няма сваіх, можна ўзяць іх напракат у ДЮСШ), санкі. Каток, заліты сёлета на плошчы Леніна ў райцэнтры, сёння стаў адным з самых папулярных месцаў адпачынку юных ляхавічан. Каляджане даўно і масава сталі на лыжы. Выдатны прыклад для пераймання!
Тым больш, 20 студзеня аб’яўлены міжнароднай лыжнай асацыяцыяй Сусветным днём снегу. Беларускі лыжны саюз падтрымаў гэтую ініцыятыву. Расчахляйце лыжы! Выходзьце на лыжню!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *