Ляхавіччына:праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі пажылых людзей

З 8 па 18 студзеня на тэрыторыі Брэстчыны праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі пажылых людзей
Пенсіянеры — найбольш неабароненая частка грамадства, і менавіта яны часта становяцца ахвярамі злачынцаў. За мінулы год амаль трэць злачынстваў, зарэгістраваных у нашым раёне, учынена супраць пажылых людзей. Самыя распаўсюджаныя — крадзяжы з жылля і падсобных памяшканняў. І якраз гэтыя супрацьпраўныя дзеянні можна папярэдзіць, калі захоўваць элементарныя меры бяспекі: зачыняць на замкі дзверы, калі выходзіце з дому; не пакідаць ключ у патайным (як вам здаецца) месцы: пад дыванком ля дзвярэй, у паштовай скрыні і г.д.; згубіўшы адзін з ключоў, лепш змяніць замок. Неабходна быць уважлівым, упускаючы ў кватэру незнаёмых людзей: не паддавацца на прапановы купіць з рук тавар, патрабаваць дакументы ў грамадзян, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі сацыяльных, камунальных службаў і г.д. Не варта ўпускаць у дом асоб цыганскай нацыянальнасці. Лепш наогул не адчыняць дзверы ў начны час. Калі ж у адносінах вас учынены супрацьпраўныя дзеянні, неабходна тэрмінова паведаміць у аддзел міліцыі па тэлефоне 102 ці 2-48-37 ці свайму ўчастковаму інспектару.
Аляксандр БУРБІЦКІ,
першы намеснік начальніка РАУС.

Фота  з сайта http://www.normaldos.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *