Ляхавіччына: у цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся тэматычны вечар «Знакі лёсу», прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння кінарэжысёра, нашага земляка Міхаіла Пташука.

Днямі ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі адбыўся тэматычны вечар «Знакі лёсу», прымеркаваны да 70-годдзя з дня нараджэння вядомага кінарэжысёра, нашага земляка Міхаіла Пташука.
З хваляваннем і смуткам слухалі вучні СШ № 2 бібліятэкара Таццяну Ланкуць, якая расказала ім пра жыццёвы і творчы шлях Міхаіла Мікалаевіча, пра трагічны выпадак, які абарваў яго лёс.
Дапаўненнем да пранікнёнага расказа пра Майстра стаў дакументальны фільм кінастудыі «Беларусьфільм» студыі «Летапіс». У ім цесна перапляліся ўрыўкі з фільмаў рэжысёра і ўспаміны ўдавы Ліліі Пташук пра энергічнага, ахопленага ідэямі, творчага і вясёлага чалавека — яе мужа. Дарэчы, праз супрацоўніка бібліятэкі Лілія Міхайлаўна перадала віншаванні ўсім ляхавічанам з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым, пажадала моцнага здароўя, радасці, светлых думак, памкненняў і добрых спраў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *