Ляхавіччына:накалядавалі «Алеся» і «Ластаўка»

Без малога 400 ляхавічан і гасцей горада адсвяткавалі Каляды і Новы год ў рэстаране «Ластаўка» і кафэ «Алеся» райцэнтра. Такі від адпачынку выбіралі не толькі сем’і, але і сяброўскія кампаніі, і калегі. А чаму б і не? Не трэба клапаціцца ні пра святочны стол (мясцовыя повары прапанавалі разнастайнае меню на выбар), ні пра забаўляльную праграму (у рэстаране іграла «жывая» музыка, праводзіліся конкурсы і разыгрываліся прызы), у кафэ была арганізавана навагодняя дыскатэка з вясёлай праграмай.
Як расказала загадчыца вытворчасці райпо Таццяна Мірановіч, за святочныя дні гэтыя 2 прадпрыемствы грамадскага харчавання «накалядавалі» 8,5 мільёна рублёў.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *