З пачатку гэтага года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана 2 пажары

З пачатку гэтага года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна зарэгістравана ўжо 2 пажары. І ў абодвух выпадках ускосны віноўнік — незатушаная цыгарэта.
Пра гэты пажар «ЛВ» згадваў калі былі яшчэ невядомы яго прычыны. 1 студзеня нідзе не працуючы жыхар вёскі Навасёлкі, вяртаючыся ад бацькоў, зайшоў у нежылы дом, закурыў, потым кінуў непатушаную цыгарэту ў топку печы, дзе знаходзіліся дошкі і бытавое смецце. І, ні пра што не думаючы, пайшоў дамоў. А раніцай ад аднавяскоўцаў даведаўся, што ў тым доме быў пажар. Уладальнік дома растлумачыў, што ў хаце ніхто не жыве гадоў 20, а вось мясцовыя аматары спіртнога аблюбавалі гэтае месца для сваіх «сходак». Хаця дом без вокнаў, дзвярэй і электрычнасці, але раней быў хоць дах над галавой, а цяпер і яго няма — згарэў. За парушэнне правілаў пажарнай бяспекі віноўнік пажару прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
10 студзеня гарэў жылы дом у Бенькаўцах. Пажар пашкодзіў сцены, перакрыцці і маёмасць. Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні брата гаспадара дома.
Згодна артыкулаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адмністрацыйных правапарушэннях, асоба, чые дзеянні сталі прычынай пажару, можа атрымаць пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Ірына ТУКАЙ,
спецыяліст групы
прапаганды і агітацыі РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *