Ляхавіччына:запрашэнне на ўрачыстасць

Па благаславенні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана 20 студзеня 2013 года (нядзеля) у 15.00 у прыходзе храма Святога Духа вёскі Вялікае Падлессе па традыцыі будуць праведзены раённыя Калядныя ўрачыстасці Ляхавіцкага благачыння.
Праграма:
· святочны малебен;
· словы прывітання;
· выступленні творчых калектываў, гасцей горада Мінска і Ляхавіцкага раёна;
· палявая кухня;
· святочны феерверк і іншае.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
З пажаданнямі міру і дабра, благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко і арганізацыйны савет.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *