СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» атрымала сэртыфікат адпаведнасці

На працягу некалькіх гадоў на СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» вырашаліся пытанні, звязаныя з паляпшэннем экалагічнага становішча. Тое, што работа была эфектыўнай, пацвярджае атрыманне прадпрыемствам сертыфіката адпаведнасці патрабаванням СТБ ИСО 14001.
Гэты дакумент сведчыць, што сістэма кіравання навакольным асяроддзем пры вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі малака і малочных прадуктаў адпавядае экалагічным стандартам, на прадпрыемстве рацыянальна выкрыстоўваюцца прыродныя рэсурсы і вядзецца пастаянны кантроль уздзеяння на навакольнае асяроддзе на ўсіх этапах цыкла вытворчасці. Сертыфікат пацвярджае, што экалагічная палітыка прадпрыемства рэалізуецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых і тэхнічных нарматыўных актаў ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Для пацвярджэння адпаведнасці ўпаўнаважанымі органамі праводзіцца сертыфікацыйны аўдыт прадпрыемства.
Эфектыўная сістэма кіравання навакольным асяроддзем дазваляе прадпрыемству знізіць страты шляхам значнай эканоміі спажываемых рэсурсаў, палепшыць інвестыцыйную дзейнасць, дае шэраг іншых пераваг эканамічнага характару. І, канешне, з’яўляецца пацвярджэннем таго, што прадпрыемства клапоціцца пра захаванне здаровага навакольнага асяроддзя.
Таццяна ВЯЛЬКО,
інжынер па ахове
навакольнага асяроддзя
СААТ «Ляхавіцкі малочны завод».

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *