Чыстае выхаванне. У Ляхавіцкім раёне — месячнік добраўпарадкавання

Ляхавічане Уладзімір Несцярэнка з сынам Мікітай)…

… і Анатолій Русін займаюцца добраўпарадкаваннем.

Як жа гэта аптымістычна і цудоўна бачыць, калі з маленства дзяцей прывучаюць любіць і клапаціцца пра сваю малую радзіму. Напрыклад, як гэта робіць ляхавічанін Уладзімір Несцярэнка: сын Мікіта з маленства дапамагае бацьку.
І гэта не адзінкавы станоўчы прыклад, калі землякі паасобку, сем’ямі, а то і талакой наводзяць чысціню і парадак на сваім падворку ці ў садзе-агародзе, добраўпарадкуюць тэрыторыю ў дварах шматпавярховікаў, высаджваюць лясы, абнаўляюць паркі-скверы.
Падмесці і пачысціць, пабяліць і пафарбаваць, разбіць клумбы і высадзіць кветкі, а галоўнае, не смеціць – такі расклад на сёння. Далучаемся да месячніка добраўпарадкавання з добрым настроем і жаданнем зрабіць нашы горад і вёскі яшчэ больш прыгожымі і ўтульнымі, каб і гасцям было што паказаць і самім прыемна.