Победы и достижения ляховичанки Катерины Рабцевич

Наша Каця-лепшая!

Чарговы раз у поўны голас заявіла пра сябе наша юная зямлячка, прозвішча якой добра вядома аматарам адзінаборства сярод дзяўчат. Размова ідзе пра адзінаццацікласніцу СШ № 1 г. Ляхавічы Кацярыну Рабцэвіч, якая не першы год займаецца дзюдо і самба ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе пад кіраўніцтвам вопытнага трэнера, які падрыхтаваў не аднаго пераможцу дзіцячых і юніёрскіх турніраў, Віктара Богуша.
На гэты раз Кацярына не пакінула ніякіх шанцаў сапернікам на адкрытым першынстве краіны па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 1996- 1998 гадоў нараджэння. Акрамя беларускіх ама- тараў адзінаборстваў, у спаборніцтвах прымалі ўдзел юныя спартсмены з Расіі, Украіны і Малдовы.
Па выніках паспяховых апошніх выступленняў Кацярына Рабцэвіч залічана ў зборную каманду Беларусі (кадэтаў) і будзе рыхтавацца да ўдзелу спачатку ў кубку Еўропы, а потым — і ў першынстве Еўропы, дзе ў мінулым годзе ляхавіцкая самбістка перамагла.
Георгій БАРЫСЕВІЧ,
начальнік аддзела фізічнай культуры,
спорту і турызму райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *