Нарадзіўся ў Расіі, жыву ў Беларусі

Куды пайсці вучыцца? – заўсёды актуальнае пытанне для выпускнікоў школ. І калі прыходзіць час зрабіць выбар, то, як і многа гадоў назад, абітурыенты імкнуцца стаць студэнтамі навучальных устаноў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Мінска, Гродна, Віцебска… І не важна, беларус ты ці расіянін – дарога адкрытая. Апошнім часам запатрабаваным у расійскіх выпускнікоў стаў Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. І не выпадкова, бо і матэрыяльная база ўстановы, і веды, якія атрымліваюць тут навучэнцы, адпавядаюць сучасным патрабаванням у поўнай меры. А яшчэ прэстыж сельскагаспадарчых прафесій, якія тут можна атрымаць, вабіць маладых людзей у тым ліку і з-за мяжы. Дзяніс Федарук нарадзіўся на Камчатцы, а прафесію ветэрынарнага фельчара прыехаў атрымліваць у ЛДАК, як і расіянкі Ірына Нішта, Ксенія Мшар. А вось Аляксей Уласень, Алена Лісай выбралі заатэхнію, Любоў Герман, Дан Гансгор’еў стануць аграномамі, Марына Пачынкіна атрымае прафесію плодаагароднінавода (усе яны расіяне).
Мяркуючы па іх настроі і поспехах у вучобе, яны адчуваюць сябе ў Беларусі, як дома. І іменна так іх прынялі ў каледжы. Тут няма розніцы, беларус ты ці расіянін, галоўнае, каб быў сумленны, дысцыплінаваны, старанна асвойваў выбраную прафесію. Усе рабяты атрымалі від на жыхарства, вучацца на бюджэтнай аснове, атрымліваюць стыпендыю. Яны, як і беларускія навучэнцы, будуць размеркаваны на першае месца работы. Многія рабяты, якія прайшлі практычную падрыхтоўку ў сельгаспрадпрыемствах рэспублікі і пазнаёміліся з метадамі гаспадарання, плануюць назаўсёды застацца жыць і працаваць у Беларусі, іншыя мараць пасля заканчэння вучобы вярнуцца дадому, каб там прымяняць веды, набытыя ў Беларусі.
Наогул, адукацыйныя стасункі паміж Беларуссю і Расіяй не ведаюць межаў, умацоўваюцца, набываючы ўсё новыя формы. Напрыклад, вельмі папулярнай стала ў апошнія гады алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы “Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства”, у якой, дарэчы, два выпускнікі гімназіі – Міхаіл Літвіненка і Антон Мацейчык – былі пераможцамі. Спрадвеку нашы народы – беларускі і расійскі – былі разам. Заваявана адна на ўсіх Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, 65-годдзе якой будзем хутка святкаваць – таксама разам. Над намі адно неба і сонца, аднолькавае імкненне жыць у міры і згодзе, адна памяць і адзіныя мэты: зберагчы гэтыя найвялікшыя каштоўнасці.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *