Заслона для лесу. Што патрабуецца ад гасцей лесу?

Чатыры выпадкі лясных пажараў і тэрыторыя ў 12,9 гектара – такі вынік выпальвання сухоў расліннасці на сельгасугоддзях раёна. У лясгасе вогненная статыстыка вядзецца з 18 сакавіка. Дзяржаўная лясная ахова з надыходам пажаранебяспечнага перыяду перайшла на ўзмоцнены рэжым работы. 90 спецыялістаў штодзень манітораць і кантралююць выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах, арганізуюцца рэйды па выяўленні і перапыненні парушэнняў.
У патруляванні задзейнічана сем адзінак тэхнікі, а для ліквідацыі пажараў – 12.
Для ліквідацыі лясных і іншых узгаранняў больш за 35 разоў выязджалі дзяжурныя лесапажарныя каманды і брыгады лясгаса. Прычым гатоўнасць іх у выпадку небяспекі імгненная.

Супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы шмат увагі надаюць прафілактычнай рабоце сярод насельніцтва. Уздоўж дарог устаноўлены яркія стэнды з заклікамі не смеціць у лесе і не паліць траву. У сакавіку падрыхтавана 50 кіламетраў новых і абноўлена раней уладкаваных 150 кіламетраў мінералізаваных палос, якія з’яўляюцца заслонай для далейшага ўзгарання насаджэнняў.
Сёлета рэканструяваны пункт супрацьпажарнага інвентару Навасёлкаўскага лясніцтва. Набыта дадаткова 200 метраў пагонных пажарных рукавоў, 13 ранцавых апырсквальнікаў, заборны рукаў, іншы інвентар.
Што патрабуецца ад гасцей лесу? Строга выконваць правілы пажарнай бяспекі і ў выпадку выяўлення ачагоў узгарання неадкладна паведамляць работнікам дзяржаўнай лясной аховы па тэлефоне 2-17-30 або спецыялістам РАНС па нумарах 101, 112. Будзьце вельмі асцярожныя з агнём у межах любой прыроднай тэрыторыі.

Аляксандр ЛЕБЯДЗЕЎСКІ, вядучы інжынер па ахове лесу Ляхавіцкага лясгаса.