Семінарскі дзень. Ляхавіцкі льнозавод прымаў семінар-вучобу

Ляхавіцкі льнозавод прымаў семінар-вучобу старшыняў пярвічных ветэранскіх арганізацый раёна.

Каля помніка на брацкай магіле савецкім воінам у вёсцы Задвор’е
ветэраны ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі загінулых герояў.
Дырэктар ільнозавода Дзмітрый  Скакун правёў экскурсію па цэхах, паказаў выпускаемую прадукцыю і расказаў пра ўмовы працы работнікаў.
Падчас семінара ўдзельнікі абмеркавалі дзейнасць пярвічных ветэранскіх арганізацый па падрыхтоўцы да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, сумесную працу
ветэранскіх арганізацый з адміністрацыяй, прафсаюзамі прадпрыемстваў, меры па падтрымцы ветэранаў, іх далучэнне да актыўнай грамадскай дзейнасці.
Як адзначылі старшыні ветэранскіх арганізацый раёна, семінар прайшоў на высокім узроўні.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.