Думаць пра людзей

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, дзе наведаў арганізацыі групы кампаній «Сервалюкс»

Кіраўнік дзяржавы пабываў на МТФ «Мглё» філіяла «Смалявічы Дэйрыз» ААТ «Смалявічы Бройлер». Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснай тэхналогіяй гадоўлі і ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Затым у ЗАТ «Юніміт» Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці паўфабрыкатаў з мяса птушкі, наведаў вытворчыя ўчасткі.

Тэмпы работ – актыўныя
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць у цяперашніх умовах надвор’я больш актыўна займацца веснавымі палявымі работамі ў краіне.
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко расказаў, што ў адпаведнасці са структурай пасяўных плошчаў яравую сяўбу плануецца правесці на плошчы 2,6 мільёна гектараў, усе вобласці прыступілі да работ.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што веснавыя палявыя работы трэба правесці хутка.
Яшчэ адна тэма, якая прагучала, – вытворчасць грэцкіх круп. У мінулыя гады Беларусь закрывала ўласную патрэбнасць прыкладна напалову. Астатняе імпартавалася з Расіі. Аднак апошнім часам з’явіліся пэўныя цяжкасці з пастаўкамі. З гэтым і звязана даручэнне Прэзідэнта. Ён падкрэсліў, што трэба вырошчваць грэчку, якая б ні была яе ўраджайнасць.
Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы станоўча ацаніў той факт, што ў краіне нарошчваецца вытворчасць сельгаспрадукцыі.

Сумленная і справядлівая падтрымка
Аляксандр Лукашэнка арыентуе прыватны бізнес не толькі на выкарыстанне актываў і атрыманне выгады, але і клопат пра людзей – працоўныя калектывы, жыхароў тэрыторый, дзе размешчана тая ці іншая вытворчасць.
«Калі нехта ў Беларусі хоча працаваць, прынамсі пры цяперашняй уладзе, цяперашнім Прэзідэнце, ён перш за ўсё думаць павінен пра людзей», – падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт арыентуе бізнесменаў на развіццё бліжэйшых сельскіх населеных пунктаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што даручыў Ураду, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта падрыхтаваць прапановы аб падтрымцы розных сектараў бізнесу на фоне каранавіруса, калі такая падтрымка будзе неабходна.
«Яшчэ раз падкрэсліваю: мы падтрымаем толькі тых, хто перш за ўсё сам сябе будзе старацца падтрымаць і захаваць свой бізнес. Калі ён са сваіх запасаў будзе інвесціраваць у свой бізнес, будзе ў гэтай сітуацыі старацца знайсці новыя шляхі для работы, будзе дыверсіфікавацца. Вось формула: думай перш за ўсё ты за свой бізнес, а потым прыходзь да дзяржавы. А падтрымку ўсім, каму трэба, па меры магчымасці, сумленна і справядліва мы акажам», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Небяспека – паніка
На думку Прэзідэнта, галоўная небяспека інфекцыі – гэта паніка.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заклікаў людзей не панікаваць і падкрэсліў, што ў краіне прымаюцца ўсе неабходныя меры. «Што трэба рабіць, мы ведаем, – заявіў Кіраўнік дзяржавы. – Тое, што мы робім цяпер, тое і будзем рабіць. Самае галоўнае (дарэчы, прадстаўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя не адмаўляюць) – трэба не фронтам змагацца супраць усяго (забараніць усё і іншае), а ачагова. Як я некалі гаварыў, кропкава: выявілі чала- века – праверылі, карана- вірус – лечым».
Прэзідэнт выказаў надзею, што сітуацыя з распаўсюджваннем інфекцыі не пагоршыцца. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у краіне прадаўжаюць сачыць за беларускімі граніцамі, выяўляючы інфіцыраваных грамадзян. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пажылым людзям: іх стараюцца засцерагчы ад лішніх кантактаў. Лячэбныя ўстановы забяспечаны ахоўнымі сродкамі – кожная вобласць занялася пашывам масак. «Прымаем усе меры засцярогі, – заявіў ён. – Але я ўрачам гавару: вы не павінны забываць, што, акрамя гэтых вірусаў, на якія потым можна ўсё спісаць, трэба лячыць анкалогію, сардэчна-сасудзістыя захворванні, простую пнеўманію, іншыя хваробы».
Цяпер беларускія ўрачы спраўляюцца з сітуацыяй, таму прыцягваць студэнтаў-медыкаў да барацьбы з каранавірусам не плануецца, сказаў Прэзідэнт. Толькі дадатковыя рэсурсы – валанцёры, прафсаюзы – кінуты на дапамогу пажылым людзям.
Падзеі, якія адбываюцца, прымусілі ўсіх больш звяртаць увагі на гігіену. «Але самае галоўнае – мы ўзварухнулі ўсю сістэму аховы здароўя. Мы цяпер кантралюем і глядзім, як працуюць урачы. Яны не адкрываць і закрываць граніцы павінны, а лячыць людзей. Гэта справа ўрачоў. А дзяржава павінна дапамагаць людзям пераадольваць гэтыя цяжкія часы. Але, з майго пункта гледжання, катастрофы ў нас ніякай няма», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Па матэрыялах БЕЛТА.