Дзень, напоўнены хрысціянскай міласэрнасцю. У мінулую нядзелю каталіцкія вернікі адзначылі вялікае хрысціянскае свята – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне

У мінулую нядзелю каталіцкія вернікі адзначылі вялікае хрысціянскае свята – Светлае Хрыстова Уваскрэсенне. У гэты дзень святары акрапляюць велікодную ежу, запальваюць святы агонь, які парафіяне пасля разносяць па дамах.

Свята павінна заставацца святам, але бяспеку ніхто не адмяняў. Святары і вернікі да пытання прафілактыкі аднесліся адказна. Асвяшчэнне праводзілася тры-чатыры разы ў дзень у касцёлах Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Святога Юзафа, што дазволіла пазбегнуць масавасці. Многія прыхаджане скарысталіся маскамі, рукі апрацоўвалі антысептыкам, захоўвалася дыстанцыя паміж вернікамі.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Больш фота ТУТ.